top of page

"Сьвятлана Ціханоўская. Нацыянальны Лідэр партызанскага супраціву ў Беларусі і Украіне"

На сайце Палаты прадстаўнікоў ЗША (Камітэт па Замежных Справах) нядаўна з'явілася біяграфія спадарыні Ціханоўскай, прымеркаваная да яе выступу на адкрытых слуханьнях "Будучыня свабоды і дэмакратыі ў Беларусі" у Падкамітэце па Эўропе.


Дакумент быў створаны "Офісам Ціханоўскай", у ім сп. Сьвятлана завецца ні больш ні меньш як "Нацыянальным Лідэрам Беларусі" (зь вялікай літары).


Прыводзім невялікую цытату з гэтага опусу:

"Led by Tsikhanouskaya, Belarusian anti-war activists conducted underground resistance in Belarus by sabotaging railway transportation of Russian troops as well as volunteering Belarusian-staffed units fighting for Ukraine".


Пераклад: "Пад лідэрствам ЦІханоўскай беларускія анты-ваенныя актывісты ладзілі падпольны супраціў у Беларусі шляхам сабатажу чыгуначных перавозак расейцаў, а таксама падтрымлівалі добраахвотніцкія беларускія аддзелы, якія змагаюцца за Украіну".


Крыніца: https://docs.house.gov/Committee/Calendar/ByEvent.aspx?EventID=116629

(Witness Biography [PDF], Added 12/01/2023 at 12:56 PM)


А мы і ня ведалі, што гэта, аказваецца, Ціханоўская арганізавала супраціў рэйкавых партызанаў у Беларусі ды Полк Каліноўскага ва Ўкраіне!

Anchor 1
bottom of page