25-га жніўня Лукашэнка з акружэньнем прыехаў у Беларускі Дзяржаўны Унівэрсітэт і, як кажуць у народзе, зноў "наехаў" на БДУ. У рэжыме антыбеларускай палітыкі гэта нядобры знак. Адміністрацыя рэжыму ўжо некалькі гадоў падрад мэтанакіравана перасьледуе Унівэрсітэт. Павыключалі масу студэнтаў і дабрых беларускіх выкладчыкаў, пазаганялі ў турму і ўсё ніяк ня могуць супакоіцца, шукаюць чым бы ўгробіць усё канчаткова. Хоць кіраўніцтва БДУ даўно прарасейскае, праакупанцкае.
Вось на якім узроўні гучаць каравыя прэтэнзіі да БДУ:
"Чего греха таить, до меня доходит различная информация о процессах, происходящих в последнее время в вузе. Они меня настораживают. Тем более, я помню 2020 год, где вы "блестяще" себя показали. Но я вам никаких замечаний не делал. Наверное, вы это заметили. Не критиковал вас. Я полагал, что вы же продвинутая часть нашего общества и сами со временем оцените все то, что вы здесь натворили. Или наши дети прежде всего. Да и преподаватели отличились, если уж откровенно. Поэтому любые негативные тенденции, даже самые маленькие, в самом начале своего развития, меня настораживают".
"Так это или нет, у вас есть полная возможность меня убедить в обратном. Пока я в этом еще не убежден"... І гэтак далей у лапідарным хамаватым стылі.
https://www.belta.by/president/view/lukashenko-dokladyvajut-o-nalichii-rjada-problem-v-funktsionirovanii-bgu-584399-2023/
Я працытаваў тое не дзеля таго, каб ілюстраваць каравыя выказваньні і намеры беларусажэрцаў, але каб зноў зьвярнуць увагу на абсалютна ненармальнае становішча, калі цэнтральны ўнівэрсітэт краіны (24 тысячы студэнтаў і тысячы выкладчыкаў) адначасова атакуюць з двух бакоў: з боку рэжыму Лукашэнкі і з боку антыподаў рэжыму -- антырэжымнай групы "кіберпартызанаў".
І адны, і другія перакананыя, што робяць правільна, не прызнаюць памылак, ні з чым ня лічацца. І адны і другія недасяжныя.
Тым часам церпіць Унівэрсітэт.
27.08.2023
З. Пазьняк