top of page

КАМЭНТАР

  • pepper
  • Apr 5
  • 1 min read

У Фэйсбуку ёсьць шмат камэнтароў, дзе прыстойныя людзі паўтараюць лаянку прапаганды, нізкімі словамі зьневажаюць прэзыдэнта Трампа і вераць прапагандысцкім азначэньням. Гэта характэрна для людзей, якія ня з вобласьці палітыкі, якія ня бачылі і не перажывалі татальных прапагандысцка-агрэсіўных інфармацыйных атак глабалісцкага кшталту, якія агаломшаны імі і не разумеюць іх.

Паважаючы такіх спадарынь і спадароў, сказаў бы, што тут нельга ўзбуджацца. Гэта лішняе. Усё будзе шумець яшчэ доўга, аж да перамен. Вашыя пачуцьці і моцныя словы на працэсы не пауплываюць, але рызыкуеце сапсаваць адносіны зь людзьмі. Лепш заставацца ветлівым, разумным і спакойным.

Самае дрэннае, што атрымліваецца у выніку даверу да татальнай прапаганды і ў выніку пачуцьцёвага ўзбуджэньня, гэта тое, што людзі пачынаюць існаваць ва ўяўным сьвеце, які ім здаецца рэальнасьцю. На самай справе, сьвет падзеі, працэсы -- іншыя. Мінае час, і рэальнасьць становіцца рэальнасьцю. І тады шмат хто хацеў бы захаваць твар.

Ва ўсім, што адбываецца цяпер ў сьвеце (а гэта перамена сьвету) для беларускага палітыка (а ў прынцыпе -- для кожнага Беларуса), ёсьць адзіны клопат, адна першасная каштоўнасьць і адно найважнейшае пытаньне, якое трэба вырашыць і зразумець. Менавіта: што будзе зь Беларусяй, з нашай дзяржавай і незалежнасьцю. Не перажывайма за тых, хто не перажывае за нас. Але добра рабіць так, каб нас маглі падтрымаць тыя, хто можа ўплываць на падзеі.


27.03. 2025.

Зянон Пазьняк

 
 
Anchor 1

© 2024 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page