top of page

ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы!

Віншуем нас усіх з найвялікшым нашым нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 33 гады таму, 25-га Жніўня 1991 года, пасьля 73 -х гадоў савецка-камуністычнай расейскай аккупацыі над нашай Бацькаўшчынай паўстала сьвітаньне Незалежнасьці. Неўзабаве над незалежнай краінай ўзьвіўся наш сьвяты Бел-Чарвона-Белы Сьцяг і застуганела Пагоня, даганяючы ворагаў і адступнікаў. Гэта быў магутны, узьнёслы незабыўны час, які перажыло пакаленьне беларускай перамогі і нядоўгай свабоды. Гэта бала самая магутная перамога Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і ўсёй Беларускай нацыі.

Але ўсё вернецца, ўсё вернем ізноў, пакуль жывуць людзі народнага духа, волі і справядлівасьці. Не зважайма на брэх сабак. Ня боймася, што цяжкі час. Ён гартуе новыя сілы. Памятайма 25 Сакавік і 25 Жнівень. Памяць аб сабодзе вызначае шлях.

Цяпер пад відам дэмакратаў узьбіліся ворагі на прастол нацыянальнай свабоды і гавораць пустату, спасылаюцца на народ, душачы яго эканамічнымі санкцыямі, заклікаючы бамбаваць тэрыторыю Айчыны. (Дамагліся, што нават патрыманае адзенье з плячэй эўрапейца забаранілі прадаваць беларусам сябры "дэмакратыі".) Але ня першы раз бачыла такіх наша зямля. Ганебны час іх міне разам з часам Лукашэнкі. Беларусь жыла, жыве і будзе жыць.

Слава 25-му Жніўня!

Слава Айчыне!


25 Жнівень 2024 год.

Зянон Пазьняк

Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту

Руху "Вольная Беларусь

تعليقات


Anchor 1
bottom of page