top of page

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЙВЯЛІКШАЕ СЬВЯТА

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы.

25 Жнівень -- найвялікшае сьвята Беларускай Незалежнасьці.

32 гады таму, 25-га жніўня 1991 года, мы, беларусы, збавіліся ад камунізму і ад расейскай савецкай акупацыі. Гэта адбылося ў вельмі няроўным змаганьні народнага авангарду, якім быў Беларускі Народны Фронт Адраджэньне, супраць коснай і прадажнай каланіяльнай улады савецка-расейскага камунізму.

25-га Жніўня Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце ў якасьці Канстытуцыйнага закона краіны. Потым была скасаваная назва БССР і прынятая новая назва дзяржавы -- Рэспубліка Беларусь. 19-га верасьня беларускія нацыянальныя гістарычныя сімвалы -- Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня -- былі зацьверджаны ў якасьці дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.

Сьвяткуйма наша найвялікшае нацыянальнае сьвята Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! Шчырыя віншаваньні ўсім нам людзям Беларусі! Беражэм нашу дзяржаву і нашу Незалежнасьць!

Цяпер наш народ перажывае цяжкі час новай расейскай акупацыі, сацыяльнага і нацыянальнага вынішчэньня беларусаў і гібрыднай вайны. Народнае няшчасьце і генацыд нацыі не зламаюць нас, хутчэй загартуюць, нягледзячы на страты, пакажуць сапраўдную цану людзей, цану суседзяў і цану свабоды.

Рыхтуймася ўвесь час да барацьбы і да перамогі і верма, што мы выйдзем шчыльнымі радамі на сьветлы вольны наш прастор!

Жыве Беларусь!

Слава Айчыне!


Зянон Пазьняк

Ад Нацыянальна-Вызвольнага Руху

"Вольная Беларусь"

25-08-2023


Anchor 1
bottom of page