top of page

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ФАТАЛЬНЫ ГОД

Для беларускай нацыянальнай палітыкі важна разумець, што ў 2020 годзе пратэстную ініцыятыву беларускага народа ўзначалілі не нацыянальныя, а прамаскоўскія сілы, арыентаваныя з Масквы на замену Лукашэнкі і злучэньне з Расеяй.

Галоўнае спадзяваньне гэтых сілаў (Бабарыка, Цапкала і інш.) было на практычную дапамогу Пуціна, якога яны гатовыя былі аб'явіць "нацыянальным героем" Беларусі.

Гэты план маскоўцам (якія скарысталі Газпрамбанк) часткова ня ўдаўся з наступных прычын:

-- З-за нацыянальнага характару пратэстаў пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам (што стрымала Пуціна);

-- з прычыны рэзкіх і хуткіх дзеяньняў Лукашэнкі (арышты і рэпрэсіі ўсіх без разбору).

У працяг плану быў задзейнічаны запасны варыянт са Сьвятланай Ціханоўскай, які часткова ажыцьцявіўся ў вэрсіі эміграцыі.


Вынік перакуленай газпрамаўска-крамлёўскай акцыі стаў катастрафічным для Беларусі. Прыкметы такія:

1. Поўнае падпарадкаваньне Лукашэнкі і дзеяньняў рэжымнай улады Маскве і падтрымка маскоўскай агрэсіі супраць Украіны.

2. Масавыя і сістэмныя рэпрэсіі супраць беларусаў па вынішчэньні і "нэўтралізацыі" актыўных і патрыятычных людзей Беларускай нацыі.

3. Масавая эміграцыя актыўных і пэрспэктыўных беларусаў за мяжу.

4. Татальныя эканамічныя санкцыі Захаду супраць Беларусі і Беларускага народа пад выглядам барацьбы з рэжымам Лукашэнкі як саюзьніка Масквы.

5. Стварэньне прамаскоўскіх апазыцыйна-лібэральных беларускіх структураў за мяжой у якасьці падстаўных прадстаўнікоў Беларусі і прызнаньне іх Эўразьвязам і ЗША.


Трэба адзначыць, што маскоўскі план прадугледжваў правакацыю і масавы хапун (у тым ліку забойствы) беларусаў. Гэтую частку плану маскоўцы ў асноўным рэалізавалі (хаця палітычны варыянт быў зьменены). Палітычную выгаду ад "апэрацыі" атрымаў Пуцін.

Такая сутнасьць разбуральных пераменаў пасьля 2020 года, якія трэба мець на ўвазе і якія неабходна ўлічваць ў беларускай нацыянальнай палітыцы.


12 лістапад 2024 год

Зянон Пазьняк




Anchor 1
bottom of page