top of page

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК ПРА НОВЫХ "САЎКОЎ"

У нас, у беларусаў, зьявілася яшчэ адна сацыяльная праблема. За гады лукашысцкага антынацыянальнага рэжыму і русіфікацыі вырасьлі новыя саўкі -- "невероятные". Новыя саўкі нацэлены супраць рэжыму Лукашэнкі, але ні Беларуская Дзяржава, ні нацыя, ні нацыянальная мова ня маюць для яго перад гэтым значэньня. Новы савок гатовы абваліць Лукашэнку і ягоны рэжым разам з дзяржавай і з усёй краінай (абы "сіняпалага" не было). Галоўнае -- ліквідаваць Лукашэнку, а там -- можна і з Расеяй дружыць.


Новы савок крычыць, каб Захад душыў Беларусь эканамічнымі санкцыямі, каб валілі ўсё, каб назвалі краіну "агрэсіўнай дзяржавай", каб прышыць рэпрэсаваным беларусам "калектыўную адказнасьць", каб пазачынялі межы і транспарт, і авія-лініі і г. д., каб задыхнулася ўсё разам з Лукашэнкам. Словам, увесь набор расейскай антыбеларускай палітыкі і прапаганды, у плянах якой рэальна павінна задыхнуцца беларуская нацыя, а Лукашэнка якраз -- застанецца.


Стары савецкі "савок" спарадзіў Лукашэнку і два пакаленьні жыў пры ім, ня думаючы. Што прыдумае новы савок -- невядома. Пакуль што ён нараджае хімеры.


Толькі нацыянальна-вызвольная сіла Беларускага Адраджэньня

будзе ў стане зьмесьці з грамадзтва гэтую плесьню. Галоўная надзея на тых, што засталіся ў Беларусі пад акупацыяй. Рыхтуймася і разумнеем, каб скарыстаць час, які настане!


25 ліпень 2023 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

Anchor 1
bottom of page