top of page

АБ ПЕРШАСНЫХ ДЗЕЯНЬНЯХ У ЧАС ЛІКВІДАЦЫІ АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ

(Заява Вальнага Сойму Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь")


Падзеі ў Расеі (гэта значыць канфлікт вайсковых структур "Вагнэр" з камандаваньнем расейскай арміі) набываюць характар, які можа прывесьці да рэзкіх пераменаў у Расеі і да ўпадку рэжыму Пуціна, а за ім і да ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі.

Мы, удзельнікі Вальнага Сойму Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь", якія сабраліся сёньня ў Варшаве з розных краінаў Эўропы, зьвяртаемся да людзей Беларусі з заклікам падрыхтавацца да пераменаў у нашай краіне. Яны набліжаюцца.

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі мусіць быць ліквідаваны. Рыхтуймася выйсьці на вуліцы і плошчы. Займайма будынкі ўлады і стварайма ворганы часовай народнай улады, стварайма ворганы мясцовага самакіраваньня і дружыны аховы дэманстрацыяў і жыцьця людзей.

Неабходна будзе займаць прадпрыемствы і выставіць ахову заводаў і страйкамаў, заблакаваць аэрапорты, заняць тэлебачаньне, радыё і Белтэлекам, зьвярнуцца да міліцыі і войска з патрабаваньнем не выступаць супраць народа, падтрымаць усе беларускія вольныя збройныя сілы, што змагаюцца супраць расейскай агрэсіі.

Калі пачнецца рух, высылайце дружыны са зброяй на мяжу, каб забясьпечыць пераход для патрыётаў "Вольнай Беларусі" і для вольных беларускіх узброеных сілаў абароны Айчыны.

Беларусы, як толькі зьявіцца магчымасьць -- выходзьце наверх. Вы -- народ Беларусі -- ёсьць сіла. Верце ў сябе.

Як толькі пачнуцца масавыя выступы людзей, тады Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху "Вольная Беларусь" вяртаецца ў Беларусь дзеля дапамогі народу ў барацьбе з антынародным рэжымам і ва ўсталяваньні беларускай народнай улады.

Жыве Беларусь!

Слава Айчыне!


24 чэрвень 2023 г.,

г. Варшава.


Вальны Сойм

Нацыянальна-Вызвольнага Руху

"Вольная Беларусь"

Anchor 1
bottom of page