Такім чынам, гуманітарная справа, раней пачатая "Асацыяцыяй сваякоў і колішніх палітвязняў" (С. Мацкевіч, Т. Хоміч і інш.) і мной, Дэпутатам Незалежнасьці Пазьняком Зянонам Станіслававічам і іншымі ("Вольная Беларусь") на Новы 2024 год, аб вызваленьні беларускіх палітвязьняў шляхам перамоваў з рэжымам у абмен на спыненьне шкодных для Беларусі і для народа эканамічных санкцыяў, дала вынікі ўжо летам 2024 года.
Да канца года Лукашэнка выпусьціў больш за 200 вязьняў. Лямант ворагаў Беларусі аб задушэньні краіны эканамічнымі санкцыямі захлынаецца.
Адміністрацыя прэзыдэнта Трампа ацаніла палітычную правільнасьць перамоўнага падыходу ва ўмовах гібрыднай вайны і наладзіла кантакты з антыбеларускім рэжымам аб вызваленьні закладнікаў. Ужо вызваленыя зь няволі тры асобы. Неўзабаве аплочаныя палітычныя гамункулусы, якія крычалі "душыць Беларусь эканамічнымі санкцыямі", пачнуць на хаду пераабувацца.
Тое, да чаго няздольны Брусэль, імгненна вырашае Вашынгтон. На волю вернуцца знакавыя асобы беларускай культуры -- Дзяніс Івашын, Павел Севярынец, Кацярына Андрэева, Павел Мажэйка і іншыя. Будуць вызваленыя ўсе палітвязьні. Будуць адменены ўсе антыбеларускія шкодныя для дзяржавы і народа эканамічныя санкцыі.
God Bless America! Жыве Беларусь!
Зянон Пазьняк
16-02-2025.