top of page

БЮЛЕТЭНЬ № 1

  • volnybielarus
  • Sep 24, 2021
  • 1 min read

Updated: Sep 25, 2021

СТАТУС І ДЗЕЙНАСЬЦЬ ЧАСОВАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЎРАДУ


Часовы Нацыянальны Урад можа валодаць рэвалюцыйнай легітымнасьцю на пэрыяд важных для жыцьця нацыі і дзяржавы пераменаў.

Рэвалюцыйная легітымнасьць забясьпечваецца даверам і падтрымкай народа, якая дэманструецца публічна.

Пэрыяд дзейнасьці Часовага Нацыянальнага Урада вызначаецца часам, неабходным для палітычна-адміністрацыйных пераменаў у краіне, выбараў парляманту (Вярхоўнай Рады) і стварэньня законнага ўраду краіны.

Гэтыя задачы Часовы Нацыянальны Урад павінен будзе рэалізаваць у межах шасьці месяцаў.

22 верасень 2021 г.

Арганізацыйны Камітэт

Часовага Нацыянальнага Ураду

 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page